Пра тое, хто такі Рышард Капусьцінскі я даведаўся калісьці з польскай эдыцыі часопіса "Плэйбой". Даўнавата гэта было, але як зараз памятаю, што мяне ўразіла манера працы ўраджэнца Пінску. Цяжка паверыць, але адзін з лепшых польскіх публіцыстаў, ды што там, сусьветная знакамітасьць, кумір Апдайка і ўлюбёнец Маркеса ніколі не карыстаўся дыктафонам.
(
Read more... )